АРША́НСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
адм.-тэр адзінка ў 1772—77 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Орша. Узначальвалася ваяводам. Пл. 954 690 дзес., падатковага насельніцтва 205 530 чал. (1774). У 1773 падзялялася на Аршанскі, Дубровенскі і Сенненскі пав., уключала 6 старостваў.
т. 1, с. 539
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)